Служба з ваеннай песняй. У мінулы чацвер у вайсковую часць 29969 завітаў вакальна-інструментальны ансамбль “Бясконцасць”

У батальёне кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны новае папаўненне праходзіць  у гэтыя дні курс маладога байца. А ён уключае такі комплекс мерапрыемстваў, які накіраваны на маральнае і фізічнае ўключэнне курсантаў у ваенную службу. Хутчэй зарыентавацца ім, настроіцца на армейскую хвалю дапамагаюць не толькі разнастайныя заняткі, трэніроўкі, падрыхтоўка, настаўленні і ўрокі афіцэраў, рэкамендацыі сяржантаў, але добра прадуманы і арганізаваны  вольны час. У мінулы чацвер у вайсковую часць 29969 завітаў вакальна-інструментальны ансамбль “Бясконцасць”, у складзе якога салдаты тэрміновай службы 8-й радыётэхнічнай брыгады ВПС і войскаў СПА. Больш за гадзіну доўжыўся канцэрт, а зарад бадзёрасці і феерверк атрыманных станоўчых эмоцый не вымераць ніякімі формуламі і лічыльнікамі. Гучалі песні рознай тэматыкі – і ваенна-патрыятычныя і тыя, што вельмі папулярныя ў маладзёжнай серадзе. У казарме, якая выступала своеасаблівай артыстычнай пляцоўкай, раўнадушных не было.
Такія музычна-песенныя перапынкі ў рэжыме армейскага дня – гэта і належны псіхалагічны настрой, і , у нейкай ступені, спосаб выхавання дастойных салдат нашай Айчыны.
Максім ДУДАРАЎ, намеснік камандзіра роты пункта прыёму новага папаўнення вайсковай часці 29969 .