Страхаўшчыкі цэняць давер. Штомесяц у прадстаўніцтве Белдзяржстраха па Ляхавіцкім раёне вызначаецца лепшы работнік

Вядучы спецыяліст Ірына Пранчак (у цэнтры) са страхавымі агентамі Іонай Татарыновіч,  Ганнай Шафіравай, Святланай Кабяшовай, Тамарай Алексіч.

Упэўненасць у заўтрашнім дні і адчуванне спакою – тыя каштоўнасці, што не купіш ні за якія грошы. Але можна набыць своеасаблівую падушку бяспекі – застрахавацца ў Белдзяржстраху.

Страхавыя агенты не лічацца з уласным часам і дзеля зручнасці кліента страхавы поліс аформяць нават з дастаўкай на дом. У прадстаўніцтве Белдзяржстраха па Ляхавіцкім раёне працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Сваю работу ведаюць дасканала і выконваюць яе так, што той, хто аднойчы скарыстаўся паслугамі кампаніі, як правіла, працягвае партнёрства і далей. Давер – тое, што вельмі цэняць страхаўшчыкі і стараюцца апраўдаць.

Штомесяц у падраздзяленні вызначаецца лепшы работнік. На званне ўплывае не толькі дасягненне планавых паказчыкаў, але і захаванне прафесійнай этыкі, выканальніцкая дысцыпліна, іншыя крытэрыі. Сёлета сярод лепшых вядучы спецыяліст Ірына Пранчак. У калектыве яна больш за дзесяць гадоў. Акрамя таго, што суправаджае дакументальную дзейнасць страхавых агентаў, яшчэ і выдатны праграміст. З веданнем справы ўстановіць камп’ютарную праграму, заўважыць недахопы ў афармленні «папер» і г. д.
У калектыве з 23 чалавек 12 – страхавыя агенты. Сярод іх у спісе перадавікоў Тамара Алексіч, Валянціна Паляшчук, Іона Татарыновіч, Святлана Кабяшова, Алена Грыгарук і Ганна Шафірава.
Адна з самых вопытных супрацоўніц – Тамара Алексіч, працоўны стаж якой налічвае 22 гады. Тэрыторыя яе абслугоўвання – частка Востраўскага і Крывошынскага сельсаветаў. Умее даступна і цікава растлумачыць землякам пра тыя паслугі, якія вяскоўцам жыццёва неабходны.
Валянціна Паляшчук, Іона Татарыновіч, Алена Грыгарук у страхавой справе больш за пяцігодку – добразычлівыя і адказныя. Умеюць знайсці індывідуальны падыход і выклікаць прыхільнасць да сябе. Два гады ў радах страхавых агентаў Святлана Кабяшова і Ганна Шафірава, але і за кароткі час зарэкамендавалі сябе работнікамі стараннымі, якія свае абавязкі выконваюць якасна.
Кожны месяц у прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Ляхавіцкім раёне, што размяшчаецца на плошчы Леніна, 1 у райцэнтры, за выплатамі па заключаных дагаворах звяртаюцца больш за пяць дзясяткаў чалавек. Не менш за 30 нашых землякоў штомесяц карыстаюцца добраахвотным страхаваннем медыцынскіх расходаў.
– З Белдзяржстрахам любыя нечаканасці – не праблема. Таму пастаянна з’яўляюцца новыя страхавыя навінкі, дзе ўлічаны патрэбы, перавагі і пажаданні кліентаў, – адзначае дырэктар прадстаўніцтва па Ляхавіцкім раёне Іна Шугаева.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.