Стараста вёскі Бенькаўцы Ляхавіцкага раёна перамагла ў абласным конкурсе

Як многа залежыць у агульнай справе ад канкрэтных людзей, іх адказнасці, надзейнасці, добрасумленнасці!Стараста вёскі Бенькаўцы Надзея Патапчык (пра яе «ЛВ», дарэчы, пісаў зусім нядаўна) з тых, хто і сам, як кажуць, з рукамі, і іншых здольны падняць, арганізаваць, аб’яднаць.
Па сумесным рашэнні аблвыканкама і аблсавета дэпутатаў Надзея Патапчык стала адным з пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод сельскіх, пасялковых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ў 2012 го-дзе — заняла 2 месца ў групе аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамад-скага самакіравання (старасты).
Днямі старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук і старшыня райсавета Яўгеній Юрлевіч урачыста павіншавалі Надзею Патапчык з перамогай і ўручылі ёй дыплом і грашовую прэмію.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Стараста вёскі Бенькаўцы Ляхавіцкага раёна перамагла ў абласным конкурсе

  • 16/04/2013 в 16:05
    Permalink

    Молодец, Надежда Петровна! И староста отличный! И как начальник лагеря, выше всяких похвал! И как человек — высший класс!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *