Генеральная ўборка: у Ляхавіцкім раёне ўдзельнічаюць усе

Вясна — час перамен і абнаўлення. Зрабіць пасля зімы прыгажэйшымі і чысцейшымі родны горад, родную вёску або аграгарадок па сілах кожнаму з нас.
Паважаныя землякі!
Традыцыйна напярэдадні майскіх святаў, Дня Вялікай Перамогі ў нашым раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні санітарнага парадку. Наперадзе месяц плённай працы, у якой павінны прыняць удзел не толькі камунальныя, прыродаахоўныя і санітарныя службы, але і ўсе працоўныя калектывы, усе жыхары раёна. Не трэба разлічваць на тое, што супрацоўнікі камунгаса, школьнікі або студэнты будуць з дня ў дзень прыбіраць вуліцы і скверы, збіраць паперкі і пакеты. Далучымся да навядзення парадку ўсе!
Нам неабходна вучыцца ў нашых продкаў, якія спрадвеку адносіліся да зямлі з пашанай. Для чалавека зямля — гэта святое. Людзі старэйшага пакалення баяліся пакрыўдзіць зямлю-матухну смеццем або абыякавымі адносінамі да яе.
Звяртаемся да ўсіх жыхароў і прапануем на справе паказаць сваю любоў да нашага горада і раёна. Выйсці на вуліцы і клапатліва, па-гаспадарску прывесці ў парадак вуліцы, скверы і паркі. Прыняць актыўны ўдзел у стварэнні кветнікаў і малых архітэктурных формаў у дварах, падтрыманні парадку ў пад’ездах.
Разлічваем на дзейсную падтрымку працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, усіх жыхароў раёна.
Ляхавіцкі раён — наш агульны дом, маленькая радзіма тысяч землякоў. Давайце прыкладзём усе намаганні і зробім гэты дом яшчэ больш прыгожым і ўтульным.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                     РАЁННЫ САВЕТ   ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *