«Фенікс» супраць «Арлянят». У Ляхавічах прайшоў раённы этап сінхроннага абласнога турніру па гульні «Што? Дзе? Калі?»

Што? Дзе? Калі? Адказы на гэтыя пытанні ў мінулую суботу шукалі восем каманд з устаноў адукацыі Ляхавіцкага раёна.

А задавалі інтэлектуальныя задачы рабятам на раённым этапе сінхроннага абласнога турніру па гульні «Што? Дзе? Калі?», які праходзіў у актавай зале сярэдняй школы №1 горада Ляхавічы.

Удзельнікі – каманды школьнікаў 5-7-х класаў. Гульня складалася з двух тураў па 15 пытанняў з разнастайных галін навукі. Па выніках гульні лідарам стала каманда «Фенікс» з СШ №1. Дыпломам аддзела па адукацыі райвыканкама ўзнагароджана каманда «Ліра» з СШ № 2,
якая заняла другое месца, на трэцім месцы каманда «Арляняты» з Тухавіцкай СШ.

Дарэчы, ніхто з удзельнікаў не застаўся без дыплома – усе каманды атрымалі ўзнагароды за актыўны ўдзел у гульні.

Ірына КУЗЬМІЧ.