Пра парадак выплаты пенсій

Выплата працоўных пенсій, назначаных у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 г. № 1596-ХІІ «Аб пенсійным забеспячэнні», ажыццяўляецца са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Пенсіі выплачваюцца раённымі (гарадскімі) упраўленнямі (аддзеламі) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы фактычнага жыхарства пенсіянера.

Дзеючым пенсійным заканадаўствам прадугле-джана частковае абмежаванне выплаты пенсій у перыяд работы, у тым ліку па грамадзянска-прававым дагаворы, прадметам якога з’яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, або заняцця прадпрымальніцкай дзейнасцю, за выключэннем работы непасрэдна ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў калгасах, саўгасах і іншых прадпрыемствах сельскай гаспадаркі.

Калі індывідуальны каэфіцыент заробку пенсіянера не перавышае велічыню 1,3, пенсія выплачваецца ў поўным аб’ёме незалежна ад факта работы і атрымліваемага заробку.

Пенсіі па ўзросце, назначаныя ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г.№ 125-З «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», у перыяд работы не выплачваюцца. Пасля набыцця права на пенсію па ўзросце па іншых падставах пенсіі выплачваюцца ў перыяд работы з абмежаваннем па каэфіцыенце 1,3.

Пенсія за выслугу гадоў у перыяд работы, якая дае права на гэту пенсію, не выплачваецца.

Пры прыёме на работу пенсіянера (у тым ліку і па грамадзянска-прававым дагаворы) работадаўца абавязаны апавясціць пра гэта ў пяцідзённы тэрмін орган, які выплачвае пенсію (артыкул 93 Закона). У выпадку парушэння работадаўцам данага патрабавання залішне выплачаныя сумы пенсіі спаганяюцца на карысць органа, які выплачвае пенсію, па яго распараджэнні ў бясспрэчным парадку з работадаўцаў – юрыдычных асоб і ў судовым парадку з работадаўцаў – фізічных асоб.

Пенсіянер таксама абавязаны апавяшчаць орган, які выплачвае пенсію, пра абставіны, што цягнуць змяненне памеру пенсіі або спыненне яе выплаты (працаўладкаванне, у тым ліку па грамадзянска-прававым дагаворы; атрыманне дазволу на пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, выдадзенага ва ўстаноўленым парадку ў дзяржаве яго пастаяннага пражывання і іншыя).

Пенсіі выплачваюцца па выбары пенсіянераў праз арганізацыі паштовай сувязі або праз установы банкаў. Дастаўка і перасылка пенсій ажыццяўляецца за кошт сродкаў фонду.
Тэрмін дзеяння заявы на выплату пенсій праз банкаўскія ўстановы – тры гады.

Для забеспячэння бесперапыннай выплаты пенсіі праз банк заява павінна аднаўляцца пенсіянерам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ці банку не пазней, чым за адзін месяц да заканчэння тэрміну дзеяння папярэдняй заявы. У выпадку несвоечасовага прадаўжэння заявы пенсія будзе выплачвацца праз арганізацыю паштовай сувязі па месцы жыхарства атрымальніка не раней за 21 чысло месяца.

Пенсіі выплачваюцца за бягучы месяц.

Валянціна ЦУКАНАВА, намеснік начальніка аддзела пенсій і дапамог упраўлення камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.