Няроўны рух. У Ляхавіцкім раёне люстэрка з праязджаючага грузавіка ўпала на лабавое шкло легкавушкі


Днём 8 снежня  на 27-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы-Ляхавічы (недалёка ад райцэнтра) у грузавога аўтамабіля “Мэрсэдэс” пры раз’ездзе з “пежо” адвалілася бакавое люстэрка задняга віду і ўпала на лабавое шкло легкавушкі. Пасля ДТЗ вадзіцель “мэрсэдэса” пакінуў месца аварыі і прадоўжыў рух. За рулём  грузавіка, які належыць адной з арганізацый г. Пінска,  аказаўся жыхар горада над Пінай. Пацярпелы – 40-гадовы ляхавічанін. Яго машына атрымала механічныя пашкоджанні.

Па факце ДТЗ вядзецца праверка.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.