Надзор за соблюдением требований Директивы № 3 — один из важных направлений деятельности прокуратуры г. Ляховичи

Нагляд за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» — адзін з важных накірункаў дзейнасці пракуратуры. Забеспячэнне захаванасці ўласнасці на прадпрыемствах і ў арганізацыях — надзвычай актуальнае пытанне.
У мінулым годзе за невыкананне патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці пагалоўя жывёлы да матэрыяльнай адказнасці прыцягнуты 9 работнікаў сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія нанеслі гаспадаркам шкоду ў памеры больш за 7 мільёнаў рублёў. 10 работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, адзін — да адміністрацыйнай. Кіраўнікам прадпрыемстваў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў вынесены прадстаўленні, прадпісанні, аб’яўлена 5 афіцыйных папярэджанняў.
У Год беражлівасці нагляд за выкананнем Дырэктывы № 3 яшчэ больш пільны. Тым больш, што, згодна даных райветстанцыі, сёлета ў студзені-лютым у гаспадарках раёна адзначана павелічэнне падзяжу буйной рагатай жывёлы з 36 да 56 галоў у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Падзёж павялічыўся ў СВК «Дарава», «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік», «Шлях новы», «Жарабковічы».
Як паказалі пракурорскія праверкі, у вышэйназваных сельгаскааператывах парушаліся правілы ўтрымання жывёлы, не захоўваўся рацыён кармлення, не вытрымліваліся патрабаванні да ўтрымання сухастойных кароў і нецеляў. Амаль на ўсіх правераных фермах (за выключэннем МТФ «Улазавічы» і «Шавялі» СВК «Жарабковічы» і «Навасёлкі» «Шлях новы») адсутнічаюць паточна-цэхавая сістэма, радзільныя аддзяленні, у сувязі з чым ацёлы адбываюцца ў памяшканнях для ўтрымання дойных кароў, іншы раз у антысанітарных умовах. Адсутнічаюць зменнае верхняе адзенне і абутак для тых, хто заходзіць на ферму, спецыяльна прыстасаваныя дэзбар’еры для апрацоўкі транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на тэрыторыі жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў. Увогуле, санітарны стан усіх фермаў не ў поўнай меры адпавядае прад’яўленым патрабаванням.
Для ўхілення выяўленых парушэнняў у адрас кіраўнікоў гаспадарак унесены прадстаўленні. Рашэннем праўленняў СВК «Жарабковічы» і «Шлях новы» да матэрыяльнай адказнасці за падзёж жывёлы прыцягнуты работнікі гэтых гаспадарак. Акрамя таго, за парушэнне ветэрынарных правілаў панеслі адміністрацыйную адказнасць згодна з артыкулам 15.38 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (штраф у памеры да 20 базавых велічынь) галоўны заатэхнік і ветэрынарны ўрач СВК «Жарабковічы» Леанід Новік і Міхаіл Дамашэвіч. За парушэнне правіл утрымання жывёлы, што стала прычынай яе падзяжу, з работніка СВК «Дарава» спагнана 1,8 мільёна рублёў , 4 работнікі СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік» прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе вымовы, з іх спагнана больш як 2 мільёны рублёў кампенсацыі, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты і 2 работнікі СВК «Ліпнянка». У пракуратуры раёна застаецца на кантролі пытанне выканання заканадаўства аб захаванасці пагалоўя жывёлы.
Ігар ПАЛЫКА,
намеснік пракурора раёна.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *