Ответственными службами Ляховичского района проведены все необходимые мероприятия по подготовке к паводку

Халоднае сакавіцкае надвор’е і вясновы снег паспрыялі таму, што паводка сёлета пачалася значна пазней — у красавіку. Па прагнозах спецыялістаў яна абяцае быць адной з самых шчодрых за апошнія больш як паўстагоддзя. Вялікая паводка чакаецца ў басейнах Віліі, Бярэзіны, Сожа і асабліва Прыпяці, дзе максімумы ўзроўняў вады могуць наблізіцца да найвышэйшых шматгадовых значэнняў і нават перавысіць іх. Адказнымі службамі праведзены ўсе неабходныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да паводкі: зараней вызначаны месцы магчымага размяшчэння людзей, у паводканебяспечных раёнах створаны запасы прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, медыкаментаў і г.д. Праводзіцца пастаянны маніторынг сітуацыі, аператыўныя службы знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці.
Канешне, вялікая вада прыйдзе не ва ўсе рэгіёны (населеным пунктам Ляхавіцкага раёна, напрыклад, яна традыцыйна не пагражае). Тым не менш, трэба быць гатовым да таго, што з-за рэзкага раставання снегу падвор’е, падвалы, а таксама будынкі і збудаванні могуць трапіць у водны палон. Гарантый, што такога не здарыцца, асабліва калі падвор’е знаходзіцца ў нізкім месцы, вельмі мала. Таму пастарайцеся зараней прадугледзець такую сітуацыю: своечасова вынесці з падвалаў, склепаў, падполляў бульбу, агародніну, кансервацыю. Па магчымасці трэба расчысціць падвор’е ад снегу, пракапаць ці прачысціць канавы для адводу талай вады, расчысціць забітыя лёдам і смеццем прапускныя трубы. У памяшканнях, што падтопліваюцца, нельга карыстацца электрапрыборамі ці ўключаць святло. Калі ў падвал трапіла вада, прыміце меры па яе адпампоўванні ўласнымі сіламі з дапамогай падручных сродкаў, электрапомпаў тыпу «Ручаёк».
Іна ЧУГАЙ,
цэнтр прапаганды МНС Рэспублікі Беларусь.

Фота Сяогея ВАРАНОВІЧА.

Як засяродзілі ўвагу ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, яшчэ адной праблемай, што ствараюць талыя воды, з’яўляецца падтапленне калодзежаў. Ваду з падтопленага калодзежа піць і выкарыстоўваць для прыгатавання ежы нельга. Неабходна звярнуцца ў райЦГіЭ, дзе ў наяўнасці ёсць абеззаражвальныя таблеткі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *