Здаць сетку і не зарабіць штраф

Использована иллюстрация

Баранавіцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету праводзіць акцыю па добраахвотнай здачы сетак і сеткаматэрыялаў.

У выпадку добраахвотнай здачы забароненых прылад рыбалоўства грамадзяне вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці.
Да ведама: у адпаведнасці з артыкулам 15.36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, незаконныя выраб, набыццё, захоўванне ці збыт прылад здабычы рыбы і іншых водных жывёлін, незаконны збыт або захоўванне рыбалоўных сетак ці сеткаматэрыялаў цягнуць накладанне штрафу на фізічную асобу ў памеры  ад 5 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без яе.
Здаць забароненыя прылады рыбалоўства можна ў міжраённую інспекцыю аховы  жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Баранавічы, вул. Маякоўскага, 41.
Пра парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства паведамляйце на гарачую лінію міжрайінспекцыі па тэлефоне 8-0163-46-41-46.
Глеб СТОЛЯР,
дзяржаўны інспектар міжрайінспекцыі.