Руководство Ляховичского района вновь встретилось с молодыми специалистами

9 красавіка ў вялікай зале райвыканкама прайшла традыцыйная штогадовая сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на першае працоўнае месца на Ляхавіччыну. Такая ўвага да маладых кадраў падштурхоўвае іх імкнуцца стаць сапраўднымі прафесіяналамі, працаваць творча, вынікова.
Удзельнікаў сустрэчы вітаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук, які падкрэсліў, што моладзь — гэта не толькі будучыня, але і сённяшні дзень краіны, вобласці, раёна. Ён расказаў маладым пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і перспектывы, падзяліўся планамі абнаўлення райцэнтра, падрыхтоўкі да правядзення ў Ляхавічах абласнога свята «Дажынкі-2013». Старшыня райвыканкама зазначыў, што ў раёне створаны добрыя ўмовы для выяўлення і развіцця маладых талентаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах і спаборніцтвах рознага ўзроўню. Ужо вядомыя ў раёне фіналіст рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў Андрэй Цямчык, пераможца першынства Еўропы па самба Кацярына Рабцэвіч і многія іншыя. Дзмітрый Бурдук выказаў пажаданні маладым спецыялістам, каб яны зрабілі наш раён яшчэ больш прыгожым і квітнеючым, стварылі моцныя сем’і, з любоўю гадавалі дзяцей, сталі апорай для пажылых людзей і сваім прыкладам паказалі падрастаючаму пакаленню, якой павінна быць сучасная моладзь. Прадстаўнікі розных службаў падрыхтавалі для маладых спецыялістаў патрэбную інфармацыю. Начальнік юрыдычнага аддзела райвыканкама Дзіна Дуброўка падрабязна спынілася на правах і абавязках маладых спецыялістаў, у тым ліку забеспячэнні жыллём, выплаце грашовай дапамогі і г.д.
З умовамі і парадкам атрымання льготных крэдытаў для набыцця маёмасці пазнаёміла дырэктар ЦБП № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк» Вольга Кучэйка. Дарэчы, магчымасцю атрымаць такі крэдыт скарысталіся пакуль толькі 3 маладыя спецыялісты.
Псіхолаг аграрнага каледжа Таццяна Траццяк дала слушныя практычныя рэкамендацыі, якія дазволяць хутчэй стаць «сваім» у працоўным калектыве і дапамогуць навучыцца працаваць у камандзе. Пацвярджэннем актыўнасці грамадскай пазіцыі юнакоў і дзяўчат было ўручэнне тром з іх членскіх білетаў ГА «БРСМ». Сакратар пярвічкі маладзёжнага фарміравання з ільнозавода Дзмітрый Багушэвіч выступіў са словам у адказ. А заадно задаў шэраг пытанняў, у тым ліку, напрыклад, пра аднаўленне работы раддома ў райцэнтры. На што старшыня райвыканкама зазначыў, што мясцовая ўлада таксама зацікаўлена ў яго існаванні. Прычыны закрыцця раддома — недахоп кваліфікаваных спецыялістаў і зніжэнне колькасці нараджэнняў. Дзмітрый Бурдук паабяцаў, што раённая ўлада будзе рабіць усё магчымае, каб замацаваць медыкаў-прафесіяналаў у раёне. А вось што датычыць паляпшэння дэмаграфіі — маладым спецыялістам усе карты ў рукі.
Завяршылася сустрэча дыялогам у фармаце «пытанне — адказ». Старшыня райвыканкама адказаў маладым спецыялістам на хвалюючыя іх пытанні, якія датычыліся рэканструкцыі стадыёна, кінатэатра, парадку выдзялення сацыяльнага жылля і іншыя.
— Ваша будучыня залежыць толькі ад вас, ад кожнага на сваім працоўным месцы. Людзі не нараджаюцца героямі, перадавікамі вытворчасці — імі становяцца, пераадольваючы прыступкі жыцця. Каб стаць паспяховым, дасягнуць вяршынь, неабходна адказна падыходзіць да выканання абавязкаў, добрасумленна працаваць, — дадаў Дзмітрый Бурдук.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Руководство Ляховичского района вновь встретилось с молодыми специалистами

  • 18/04/2013 в 22:39
    Permalink

    Раз приходят молодые силы — значит будет развиваться район. Главное- чтоб работали творчески.Ждём результатов.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *