Калі святкаваць – прафесія. Інфармацыя ад ІМПЗ па Баранавіцкім раёне

Фізічным асобам прадастаўлена магчымасць ажыццяўляць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў віды дзейнасці, звязаныя з віншаваннямі з Новым годам.
Да такіх відаў дзейнасці адносяцца:

  • музычна-забаўляльнае абслу-гоўванне ўрачыстых мерапрыемстваў;
  • дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкантаў, выканаўцаў размоўнага жанру, якія выступаюць індывідуальна;
  • прадастаўленне паслуг тамадой;
  • дзейнасць, звязаная з віншаваннем з Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення;
  • фотаздымка;
  • відэаздымка падзей;
  • рэалізацыя на гандлёвых месцах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах дэкаратыўных раслін, да якіх, у тым ліку, адносяцца калядныя елкі.
    Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці фізічным асобам неабходна падаць у падатковы орган па месцы жыхарства пісьмовае паведамленне з указаннем відаў дзейнасці, плануемых для ажыццяўлення, перыяду і месца ажыццяўлення дзейнасці.
    Падатковы орган зробіць разлік падлеглай выплаце сумы адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, які фізічнай асобе неабходна выплаціць да пачатку ажыццяўлення дзейнасці.
    Дзейнасць па вырабе ёлачных упрыгажэнняў адносіцца да рамеснай дзейнасці.

ІМПЗ па Баранавіцкім раёне.