В Ляховичском районе используют новые агрегаты для внесения удобрений

Не прагадалі ў СВК «Шлях новы», «Жарабковічы», ЗАТ «Белпрампрыбор» і ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», калі закупілі агрэгаты для ўнясення мінеральных удабрэнняў «Раса». Невялікая, лёгкая і шустрая машына з аб’ёмнымі гумавымі коламі здольна перамяшчацца, не пакідаючы слядоў, і па мяккай раллі, паспяхова «карміць» усходы самых розных культур. Сёння, калі зямля адтайвае ад марозу, «Раса» ў рабоце: вядзецца падкормка шматгадовых траў калійнымі тукамі. Некаторыя гаспадаркі распачалі гэта яшчэ па снезе, выкарыстоўваючы прычапныя малатанажныя раскідвальнікі, і падкармілі 1529 гектараў шматгадовых траў. Аднак, гэта ўсяго 47 працэнтаў ад патрэбнага, да таго ж просяць догляду сенакосы і паша (удабрэнні ўнесены на 36,3 працэнта плошчы). На чарзе — азімыя зерневыя і зернебабовыя, якім патрэбен азот. Некаторыя гаспадаркі распачалі падсеў траў. У СВК «Тальмінавічы» стараюцца не ўпусціць гэты момант. А ўсяго па раёне патрэбна падсеяць 1800 гектараў угоддзяў.
Як расказаў галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Ігар Яварчук, асаблівасць сёлетняй веснавой палявой кампаніі ў тым, што ўсе работы давядзецца весці адразу, паралельна сяўбе яравых культур. Летась у гэты час сяўба ранніх яравых ужо ішла да завяршэння, а сёлета яшчэ снег на палях. Аднак, зерневыя, лён, кукуруза, цукровыя буракі — на плошчы 19300 гектараў, у тым ліку 9300 гектараў зернебабовых — павінны быць пасеяны своечасова. Хлебароб ужо на старце, у чаканні выхаду ў поле.
Па словах Ігара Яварчука, плануецца, што сёлета гаспадаркі раёна правядуць сортазамену многіх культур. У насенняводчых гаспадарках вобласці закупляецца элітнае насенне зерневых і зернебабовых. Плануецца зрабіць і сортаабнаўленне бульбы. ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» гатовы забяспечыць гаспадаркі раёна «насенкай» высокіх рэпрадукцый, а сам шукае рэзервы на закуп супер- эліты, каб ужо на наступны год прапанаваць яе іншым. У большасці гаспадарак прыступілі да пераборкі клубняў, прычым, не толькі ў тых, дзе ёсць бульбасховішчы, — самы час адкрываць бурты.
І прырода, і людзі ў чаканні цяпла і спрыяльнага моманту для пачатку масавых веснавых палявых работ.
Аліна ЛАПІЧ.

2 thoughts on “В Ляховичском районе используют новые агрегаты для внесения удобрений

  • 14/04/2013 в 22:44
    Permalink

    Ух ты! Ничего себе!!!

  • 16/04/2013 в 12:10
    Permalink

    добра што не віламі раскідаюць

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *