Вызначаны пераможца віктарыны, арганізаванай ляхавіцкімі выратавальнікамі

Што трэба рабіць з бенгальскімі агнямі пасля таго, як дагарэлі, якія патрабаванні прад’яўляюцца да піратэхнічных вырабаў, правілы ўпрыгожвання ёлкі электрагірляндай – на гэтыя і іншыя пытанні неабходна было адказаць, патэлефанаваўшы на анлайн-віктарыну “Бяспечны Новы год”, якую з мэтай пажарнай прафілактыкі арганізавалі і правялі супрацоўнікі РАНС. З усіх адказаў, якія паступілі, дакладна і ёмка – на ўсе сто працэнтаў вызначылася ляхавічанка Аксана Тарасеня. Менавіта яна стала пераможцай віктарыны і яе чакае падарунак ад выратавальнікаў.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.