Эфектыўны бізнес. Сярод пераможцаў конкурсу «Прадпрымальнік года» ляхавіцкая кампанія

17 снежня ў Мінску ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзілі пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці ў 2019 годзе. Сярод 35 кампаній, фірмаў і таварыстваў рознай формы ўласнасці, назвы якіх гучалі са сцэны, была і ляхавіцкая назва – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кампазітная кампанія».

ТАА прызнана адным з лепшых у краіне ў намінацыі «эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», яго кіраўніку Аляксею Кляўцу ўручаны дыплом пераможца конкурсу. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці вырабаў з пластмасы і не ўпершыню вызначылася на рэспубліканскім узроўні: чатыры гады назад святкавала вікторыю ў намінацыі «паспяховы старт».

– «Кампазітная кампанія» – гэта стабільна працуючае прадпрыемства. Адметна, што калектыў чарговы раз замацоўвае вытворчы пос-
пех, – падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.