Антыпікет. Пасля адбыцця пакарання ў Ляхавічах баранавічаніну давядзецца адказваць за правядзенне незаконнага пікету ў г.Баранавічы

У дзве гадзіны ночы 17 снежня на ўездзе ў Ляхавічы затрыманы чалавек, які стаяў у рыцарскіх даспехах з бела-чырвона-белым сцягам. Для разбіральніцтва ён быў дастаўлены ў РАУС.
Устаноўлена, што гэта жыхар г. Баранавічы, 1983 г. н. За парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, згодна з ч.1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, ён быў затрыманы і асуджаны судом на дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту.
Дарэчы, пасля адбыцця такога пакарання ў Ляхавічах яму яшчэ давядзецца адказваць за правядзенне незаконнага пікету ў
г. Баранавічы.
Аляксей ТРАФІМАЎ, начальнік РАУС.