Весной ни в коем случае нельзя пользоваться дорогой, проложенной по льду, кататься на нем

Начныя замаразкі яшчэ крыху ўмацоўваюць лёд, але днём пры плюсавой тэмпературы ён становіцца порыстым і вельмі слабым, хоць на выгляд дастаткова тоўсты.
Вясной ні ў якім разе нельга карыстацца дарогай, пракладзенай па лёдзе, катацца на ім. Гэта неабходна растлумачыць і дзецям, каб пазбегнуць трагедыі.
Дарослым патрэбна ўзмацніць кантроль за дзецьмі і часцей нагадваць ім пра небяспеку, якую тояць у сабе гульні на рэчцы. Раскажыце рабятам пра правілы паводзін у час паводкі. Вучыце не выходзіць на лёд у сезон адлігі, не стаяць на абрывістых і падмытых вадой берагах (яны могуць абваліцца), не перагінацца праз агароджу моста ці іншыя бар’еры. Растлумачыць, як паводзіць сябе, калі яны аказаліся сведкамі няшчаснага выпадку на рэчцы ці на возеры: не трэба губляцца, уцякаць, а неабходна клікаць на дапамогу.
Як магнітам прыцягваюць да сябе вадаёмы рыбакоў. Ім варта быць асабліва асцярожнымі, каб не аказацца пад вадой. Тым больш, што з 1 красавіка па 30 мая забараняецца выходзіць на лёд або ваду для рыбалкі на ўсіх вадаёмах рэспублікі. Рыбачыць у гэты час дазволена толькі з берага і толькі на адну вудачку.
Марыя ЦІТКО,
старшыня раённай
арганізацыі Асвода.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *