У Начаўскай СШ уручылі білеты новым членам БРСМ

Малая радзіма – гэта   мясціны, куды чалавек вяртаецца з любых дарог. Тут застаюцца дзіцячыя ўспаміны, якія ахінаюць шчырасцю і цеплынёю. Менавіта пра малую радзіму гаварылі вучні 8-11 класаў на чарговым паседжанні ШАГ.

22 снежня падчас абмеркавання тэмы “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”  успомнілі аб дасягненнях суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку нашы дасягненні за 2018-2020 гг, якія прайшлі ў Беларусі пад знакам Года малой радзімы.

Актывістамі БРСМ нашай школы была падрыхтавана справаздача аб вучнёўскіх справах па добраўпарадкаванні малой радзімы – аграгарадка Нача. Працоўныя дэсанты вучняў даглядаюць за чысцінёй і парадкам не толькі прышкольнай тэрыторыі, але і помнікаў загінулым у ВАв, і тэрыторыі палаца-паркавага комплекса роду Чарноцкіх. Дарэчы, інфармацыя была прадстаўлена і ў фотавыставе “Упрыгожым Радзіму разам”, дзе адлюстраваны і іншыя галіны дзейнасці: стварэнне школьнага музейнага пакою, работа падчас другаснай занятасці старшакласнікаў на вясновых і летніх канікулах 2019-2020 навучальнага года.

Працавітасць і адказнасць начаўскіх школьнікаў адзначыў і першы сакратар Ляхавіцкага раённага грамадскага аб’яднання БРСМ Яўгеній Сініла, які прысутнічаў на сустрэчы і ўручыў  білеты новым членам БРСМ.

Напрыканцы паседжання ШАГ старшакласнікі нашай школы вырашылі працягваць актыўную дзейнасць на карысць малой радзімы.

Шастак Ксенія, Таранда Ангеліна,навучэнкі  8 класа Начаўскай СШ,   карэспандэнты школьнай газеты “Новы погляд”.