Прафэлектракамплект. У «Трансэлектракамплекта» свой прафсаюзны шлях

ТАА «Трансэлектракамплект» уяўляецца тым яшчэ арыгіналам. Наменклатурны рад вырабаў ляхавіцкіх вытворцаў адрозніваецца шырынёй, а колькасць здольных «запісацца» ім у калегі і скласці канкурэнцыю імкнецца да нуля. У «Трансэлектракамплекта» таксама свой прафсаюзны шлях.

Ён у тым, напрыклад, што ў якасці свайго быў абраны Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. Выбар быў зроб-лены больш за пяцігодку назад, і на той момант гэта быў першы вопыт «саюзніцтва» прыватнай вытворчай структуры раёна і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.

Як расказала старшыня РА Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура, глыбока ў курсе спраў і авангардзе падтрымкі сваёй пярвічкі знаходзіцца дырэктар прадпрыемства Генадзій Сакуць.

Прафсаюзны лідар «Трансэлектракамплекта» Яўгеній Сяргей па сумяшчальніцтве з’яўляецца і адным з лідараў раённага прафсаюза АПК, заўсёды дакладна і не ў меншай ступені ініцыятыўная казначэй пярвічкі Алена Плескацэвіч. Апошняя, дарэчы, была адной з квінтэта работнікаў ТАА, чые прафсаюзныя заслугі былі адзначаны асобна з нагоды Дня энергетыка. Алена Уладзіміраўна, якая працуе бухгалтарам, узнагароджана Падзякай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК. Падзячныя пісьмы РА прафсаюза АПК Ірына Чура ўручыла апрацоўшчыкам вырабаў з пластмасы Святлане Плотка і Сяргею Лойку, камплектоўшчыку гатовых вырабаў з пластмасы Іне Вашчыла (на здымку), начальніку вытворчасці Віктару Матчэню.

Традыцыйныя ў такіх выпадках словы пажаданняў і віншаванняў дапоўнілі пірагі. Таксама традыцыйныя, з-за чаго заслужылі права на імя ўласнае. Прафсаюзны каравай, напрыклад.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.