З Новым, 2021-м, годам!

Яшчэ пару імгненняў – і такое чаканае, любімае, чароўнае свята дасць старт новаму 2021 году. Гадзіннік праб’е дванаццаць… І, як у дзяцінстве, кожны загадае сваё запаветнае жаданне. Няхай спраўдзіцца, няхай кожны будзе шчаслівым.
Дзякуй вам, паважаныя землякі, за тое, што былі і застаяцеся з «Веснікам». Давайце і мы загадаем, каб у наступным годзе на старонках «ЛВ»
было як мага больш добрых навін, прыемных сустрэч і нагод для радасці.

Паважаныя ляхавічане!
Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым 2021 годам!

Адыходзячы год упісаў у гісторыю раёна новыя старонкі. Ён стаў годам адказных рашэнняў і важных падзей, падарыў нямала ўспамінаў, дапамог набыць новы бясцэнны вопыт і паказаў галоўнае – на ляхавіцкай зямлі жывуць працавітыя
і добрасумленныя людзі.
Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за сумленную і адказную працу, адданасць сваёй роднай зямлі, цярпенне і аптымізм, якія абавязкова дапамогуць справіцца з любымі цяжкасцямі і нададуць сілы для будучых здзяйсненняў.
Ад усёй душы жадаем вам, каб разам з навагоднімі святамі ў кожную сям’ю прыйшлі ўзаемаразуменне і шчасце, радасць і душэўнае цяпло. Няхай надыходзячы год памнажае лік шчаслівых імгненняў і новых дасягненняў!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ  САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага краю, дарагія сябры!
Шчыра віншую вас з надыходзячымі святамі – Новым годам і Калядамі!
Гэтыя святы мы лічым рубяжом для падвядзення вынікаў пражытага года, кропкай адліку для новых спраў і пачынанняў. Няхай надыходзячы год пачнецца новым узлётам да лепшых жыццёвых вышынь, азнаменуецца цікавымі ідэямі, паспяховымі праектамі і прыгожымі перамогамі, вырашыць усе складаныя задачы і праблемы, падорыць вам удачу і
поспех. А жыццё ў новым годзе няхай стане ярчэйшым, сагрэе вас цяплом і любоўю, напоўніць натхненнем, прынясе дастатак і дабрабыт.
Шчасця вам у новым годзе, яркіх поспехаў і высокіх дасягненняў!
Здароўя, міру і дабра!

З павагай, Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.