Супрацоўнікі Падлескага СДК і бібліятэкі ставаралі святочны настрой землякам

Новы год жыццё крутое,
Не рабі, не майся.
Еш з ікоркай бутэрброды,
Спі, ды абдымайся.

Дзед Мароз, Дзед Мароз
Ох, чырвоны ў цябе нос
І сівая барада, і снягурка малада…

З такімі словамі прыходзілі работнікі Падлескага СДК і бібліятэкі на кожную майстэрню, цялятнік, ферму, краму ААТ » Жарабковічы» і нават ФАП. Святочны настрой усім дарыў бычок, Снягурка, Дзед Мароз і трохсотгадовая Баба Яга.