В Ляховичском районе всю ночь искали пропавшего подростка

6 студзеня ў  22.40  у цэнтр аператыўнага кіравання РАНС г.Ляхавічы паступіла тэлефанаванне  ад дзяжурнага ўрача Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы «Крывошын». Ён паведаміў, што ў 20.10  з палаты, якая знаходзіцца на другім паверсе,  праз акно збег 14-гадовы пацыент  і дагэтага часу яго месцазнаходжанне невядома. У вёску Крывошын для аказання дапамогі ў пошуку падлетка адправіліся выратавальнікі і міліцыянеры.

Устаноўлена, што жыхар вёскі  Рагачы  быў апрануты ў  піжаму, пры сабе  не меў сродкаў сувязі, хранічныя захворванні ў яго адсутнічаюць.

 Непаўналетняга шукалі  выратавальнікі з Ляхавічаў, г. Баранавічы, Пінска, Брэста, супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС,  міліцыянер-кінолаг з нямецкай аўчаркай   аддзялення  па ахове аб’ектаў у горадзе Ляхавічы Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы МУС.  

7 студзеня ў  4.35 хлопчык быў знойдзены недалёка ад аграгарадка Малое Гарадзішча.  Падлетак для абследавання дастаўлены ў райбальніцу г. Ляхавічы. 

Дзмітрый БЕРТАШ, выконваючы абавязкі начальніка РАНС.