Второй год подряд в областном конкурсе «Лучший предприниматель года» выходит победителем автоцентр «Виктория» из г.Ляховичи

руководитель автоцентра "Виктория" Виктор Щука

На Брэстчыне 15-ы раз падведзены вынікі конкурсу «Лепшы прадпрымальнік года». Па добрай традыцыі ёсць у ім і ляхавіцкія адрасы пераможцаў. Другі год запар лепшым прадпрымальнікам вобласці ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва прызнаецца прыватнае сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтацэнтр «Вікторыя». Яно спецыялізуецца на сэрвісным абслугоўванні аўтатэхнікі, праводзіць тэхагляд транспартных сродкаў. А з мінулага года «Вікторыя» першай на Брэстчыне стала выпускаць аўтамабілі ўласнай зборкі. Некалькі МАЗаў з шыльдай «Зроблена ў аўтацэнтры «Вікторыя» працуюць ужо ў сельгаспрадпрыемствах краіны.
Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктару прадпрыемства Віктару Шчуку першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Юхімук уручыў дыплом і знак пераможцы.
Нашы віншаванні і пажаданні чарговых перамог!
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *