Фестывальная размінка, ці як «Вечарніца» выступіла на “Арт-параддзе» ў Віцебску”


З 8 па 10 студзеня ў афлайн-фармаце прайшоў II міжнародны фестываль “Арт-парад у Віцебску”. Арыгінальны праект з’яўляецца малодшым братам ці , так сказаць, зімовай рэпетыцыяй летняга -юбілейнага XXX — “Славянскага базара”. На імправізаванай сцэне свае таленты прэзентавалі шэсць соцень удзельнікаў з 26 краін свету ў намінацыях : “вакал”, “харэаграфія”, “інструментальная музыка”, “выяўленчае мастацтва” і “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і мастацкія рамёствы”.
У творчым спаборніцтве сярод самадзейных артыстаў і прафесіяналаў на дастойным узроўні выступіў народны клуб аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК. Самадзейныя артысты з аграгарадка Навасёлкі выканалі песню “Где родились, там и сгодились!”. З 70 магчымых балаў у намінацыі «вакал” нашы таленавітыя землякі набралі 63. І гэта цудоўны вынік! “Вечарніца” ўвайшла ў пяцёрку лепшых намінантаў і ўзнагароджана дыпломам. Улічваючы, што не ўсе жадаючыя змаглі трапіць у прамы эфір, гэта вялікае дасягненне для невялікага калектыву з сельскага Дома культуры.
– Удзел у такім маштабным праекце – і задавальненне, і вялікі вопыт. Сапраўдны майстар-клас убачыць прафесіяналаў з іншых краін і стаць сведкай іх выступлення, – падзялілася з “ЛВ” кіраўнік “Вечарніцы” Таццяна Пішч.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.