На футбольнае поле запрашаюцца ветэраны. У Ляхавіцкай СДЮШАР адбыўся традыцыйны калядны турнір па міні-футболе

У мінулую суботу ў Ляхавіцкай СДЮШАР адбыўся традыцыйны калядны турнір па міні-футболе сярод ветэранаў спорту.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды: «Беларусь» з аграгарадка Жарабковічы, «Аграгарадок Падлессе», «Баранавіцкая птушкафабрыка» і зборная Баранавіцкага раёна «Агра».

Турнір пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць пра Генадзія Новіка – былога старшыню Ляхавіцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба. Менавіта па ініцыятыве Генадзія Аляксандравіча на Ляхавіччыне стала штогод праводзіцца гэта спартыўнае мерапрыемства.

Першай у рэгіянальным чэмпіянаце стала каманда «Беларусь», на другой прыступцы п’едэстала каманда «Барана-
віцкай птушкафабрыкі», на трэцім месцы «Аграгарадок Падлессе».

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Больш фота ТУТ.