Залаты сасновы фонд. Пра заўтрашні дзень лесу з клопатам сёння. У Ляхавіцкім лясгасе ў разгары нарыхтоўка сасновых шышак

У Ляхавіцкім лясгасе ў разгары нарыхтоўка сасновых шышак. Пры плане шэсць тон на год, чатыры тоны шышак ужо адпраўлены на перапрацоўку ў лесанасенны комплекс Івацэвіцкага лясгаса.
Ляснік Ляхавіцкага лясніцтва Аляксандр Кулікоў (на здымку) добра ведае, як правільна збіраць шышкі, каб пасля насенне з іх склала залаты сасновы фонд.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.