На Вадохрышча. Праваслаўныя вернікі 19 студзеня адзначылі вялікае свята – Хрышчэнне Гасподне, па-народнаму – Вадохрышча

БОЛЬШ ФОТА НА САЙЦЕ

Амаль 2000 гадоў назад Ісус   Хрыстос увайшоў у раку Іардан, каб хрысціцца ў Іаана Хрысціцеля. З таго часу лічыцца, што кожны год менавіта на Хрышчэнне вада становіцца святой і валодае гаючымі ўласцівасцямі. А калі акунуцца ў хрышчэнскую ваду, можна вылечыць і цела, і душу, ачысціцца ад грахоў і зарадзіцца энергіяй.
Вось ужо каторы год запар самыя «холадаўстойлівыя» землякі збіраюцца ў райцэнтры на беразе ракі Ведзьмы. І сёлета, нягледзячы на 20-градусны мароз, каля дзясятка чалавек акунуліся ў палонку, якую падрыхтавалі камунальнікі.
Абрад асвячэння вады правёў іерэй Максім. Кожны жадаючы мог адразу пасля водных працэдур адагрэцца гарачай гарбатай. Побач на ўсякі выпадак дзяжурылі медыкі і выратавальнікі.
Свяшчэннаслужыцелі нагадваюць, што важна не забываць пра духоўны сэнс свята і разумець, што хрышчэнская вада не лякарства ад усіх хвароб ці магічны сродак.
19 студзеня ў Крыжаўзвіжанскай царкве благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко правёў святочнае богаслужэнне і асвячэнне вады. Кожны жадаючы змог узяць дадому асвечанай вады.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.