Бюджэт з сацыяльным акцэнтам

Сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт на 2021 год.

Даходы і расходы

Кансалідаваны бюджэт раёна на 2021 год вызначаны па даходах і расходах у суме 48806, 2 тысячы рублёў.

У красавіку 2020 года ГФУ Брэсцкага аблвыканкама правяло рэзерваванне датацыі рэспубліканскага бюджэту ў суме 1,546 тысячы рублёў. На працягу года разрэзервавана 349,6 тысячы рублёў, якія накіраваны на выплату зарплаты медработнікам, уключаючы даплаты за працу з хворымі COVID-19 (271 тысяча рублёў) і на кампенсацыю часткі затрат ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» з мэтай пакрыцця страт (78,6 тысячы рублёў).

Структура даходаў бюджэту на 2021 год істотна не змянілася. Уласныя даходы запланаваны ў суме 24210,6 тысячы рублёў з ростам на 12,7 працэнта да чаканай сумы даходаў 2020 года.

Падатковыя даходы вызначаны ў суме 21673,8 тысячы рублёў (89,5 працэнта ад уласных даходаў), непадатковыя даходы – 2536,8 тысячы рублёў (10,5 працэнта).

Асноўнымі крыніцамі, што фарміруюць даходную частку бюджэту раёна, па-ранейшаму з’яўляюцца падаходны падатак з фізічных асоб (42,5 працэнта ад агульнага аб’ёму паступленняў), падатак на дабаўлены кошт (21,4 працэнта), падаткі на ўласнасць (7 працэнтаў), падатак на прыбытак (9,2 працэнта), іншыя падаткі ад выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг (8,4 працэнта).

У 2021 годзе бюджэту раёна з рэспубліканскага бюджэту перадаюцца бязвыплатныя паступленні ў агульнай суме 24595,6 тысячы рублёў, у тым ліку: датацыя ў суме 24112,9 тысячы рублёў;
субвенцыі на фінансаванне расходаў па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці – 482,7 тысячы рублёў.

Расходы кансалідаванага бюджэту раёна на 2021 год вызначаны ў суме 48806,2 тысячы рублёў, што складае 105,7 працэнта да ўзроўню 2020 года. Раённы бюджэт сфарміраваны ў памеры 47851,9 тысячы рублёў, бюджэты сельвыканкамаў – у агульнай суме 1208,4 тысячы рублёў.

Захоўваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. На фінансаванне сацыяльных расходаў плануецца накіраваць 39920,7 тысячы рублёў (81,8 працэнта ўсіх расходаў), у тым ліку на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы, сацыяльных мерапрыемстваў – 35808,3 тысячы рублёў, на субсідыі арганізацыям, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву, –
3329 тысяч рублёў, на кампенсацыю розніцы ў цэнах на цвёрдае паліва, якое рэалізуецца насельніцтву, – 373,6 тысячы рублёў, па пасажырскіх перавозках – 409,7 тысячы рублёў.

Пры фарміраванні расходнай часткі бюджэту раёна ўлічана неабходнасць забеспячэння асігнаваннямі першачарговых бюджэтных абавязацельстваў (заработная плата і ўзносы (адлічэнні) на сацыяльнае страхаванне работнікам бюджэтнай сферы, трансферты насельніцтву, аплата камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння). Дадаткова ў раённым бюджэце прадугледжаны сродкі на павышэнне заработнай платы нізкааплатным катэгорыям работнікаў (выхавальнікам дашкольнай адукацыі і памочнікам выхавальнікаў, работнікам культурна-асветніцкіх арганізацый, работнікам, якія аказваюць сацыяльныя паслугі).

Сельская гаспадарка і ЖКГ

На фінансаванне расходаў па сельскай гаспадарцы, рыбагаспадарчай дзейнасці ў раённым бюджэце на 2021 год плануюцца асігнаванні ў суме 2163,2 тысячы рублёў (146,4 працэнта да 2020 года).

На кампенсацыю часткі затрат па сацыяльна значных перавозках пасажыраў у грамадскім аўтатранспарце ў раённым бюджэце запланавана 409,7 тысячы рублёў. Расходы на жыллёва-камунальную гаспадарку ў бюджэце раёна на 2021 год прадугледжаны ў суме 3947,8 тысячы рублёў. З агульнай сумы на кампенсацыю часткі затрат арганізацый па аказанні насельніцтву жыллёвакамунальных паслуг субсідыі складаюць 3329 тысяч рублёў.

На бягучы рамонт жыллёвага фонду на 2021 год прадугледжана 102,3 тысячы рублёў (101,8 працэнта да ўзроўню 2020 года).

Для выканання ўстаноўленага на 2021 год задання па ўводзе агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту ў раённым бюджэце прадугледжана 496,1 тысячы рублёў.

На добраўпарадкаванне населеных пунктаў на 2021 год прадугледжана 1060,9 тысячы рублёў.

Ахова здароўя

На ўтрыманне арганізацый аховы здароўя раёна плануецца накіраваць 11746,4 тысячы рублёў. Мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара па раёне на 2021 год вызначаны ў суме 491,48 рубля.

На рэалізацыю мерапрыемстваў па развіцці фізічнай культуры і спорту ў бюджэце раёна на 2021 год прадугле-джаны расходы ў памеры 744,4 тысячы рублёў (1,5 працэнта расходаў бюджэту). На аб’ектах СДЮШАР плануецца ўстаноўка пажарнай сігналізацыі на суму 100 тысяч рублёў.

Культура і адукацыя

У 2021 годзе на забеспячэнне функцыянавання дзеючай сеткі ўстаноў культуры, правядзенне культурных мерапрыемстваў прадугледжана 2041,6 тысячы рублёў. У тым ліку на заработную плату з адлічэннямі на сацыяльнае страхаванне плануецца накіраваць 1441,4 тысячы рублёў.

На фінансаванне адукацыі расходы раённага бюджэту вызначаны ў суме 18781,4 тысячы рублёў. Значныя сродкі плануюцца на заработную плату работнікаў устаноў адукацыі – 79,6 працэнта ад аб’ёму расходаў галіны.

Расходы на забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі прадугледжаны ў памеры 938,7 тысячы рублёў.

Расходы бюджэту на функцыянаванне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі разлічаны ў адпаведнасці з нарматыўным планаваннем расходаў. У 2021 годзе плануецца пераход на нарматыўнае планаванне расходаў устаноў дашкольнай адукацыі.

Плануюцца асігнаванні на правя-дзенне работ па ўстаноўцы сістэмы пажарнай сігналізацыі і апавяшчэнні аб пажары ў Тухавіцкім дзіцячым садзе, набыццё аўтобуса для падвозу навучэнцаў, набыццё камп’ютарнага класа і іншыя расходы.

Сацыяльная палітыка

Расходы на сацыяльную палітыку прадугледжаны ў суме 2394,3 тысячы рублёў.

На ўтрыманне ўстаноў сацыяльнай абароны і забеспячэнне гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у бюджэце раёна на 2021 год прадугледжаны сродкі ў памеры 1855,8 тысячы рублёў (78,6 працэнта – на заработную плату).

У складзе іншых расходаў у галіне сацыяльнай палітыкі вызначаны асігнаванні на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (394,2 тысячы рублёў), аднаразовую выплату сем’ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці, падтрымку грамадскай арганізацыі ветэранаў.

Акрамя таго, у бюджэце раёна прадугледжаны сродкі на патанненне пуцёвак у аздараўленчыя лагеры дзецям-сіротам, выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года мнагадзетным сем’ям на кожнага навучэнца ў памеры 30 працэнтаў БПМ (63,5 тысячы рублёў), прадастаўленне субсідый недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям на аказанне сацыяльных паслуг насельніцтву і вырашэнне іншых пытанняў у галіне сацыяльнай палітыкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

На рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў 2021 годзе прадугледжаны сродкі ў памеры 4 тысячы рублёў.

ФАКТ.Каля 80 працэнтаў расходаў раённага бюджэту маюць сацыяльную накіраванасць і ў той або іншай ступені закранаюць кожнага жыхара рэгіёна (ахова здароўя, адукацыя, культура, сацыяльная палітыка і г. д.).