Бяроза прыгожая. Але аварыйная. Чаму зразаюць дрэвы, за адказам «ЛВ» звярнуўся ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар мікрараёна вуліцы Інтэрнацыянальнай. Яго непакоіла пытанне, каму «замінаюць» дрэвы паабапал вуліцы Леніна пры ўездзе ў райцэнтр.

За каментарыямі «ЛВ» звярнуўся ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», якая ў адказе за гарадскую гаспадарку,  у тым ліку і за азеляненне.
Дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі расказаў, што ўсе мерапрыемствы, звязаныя з выдаленнем дрэў і кустоўя, праводзяцца ў рамках рэалізацыі плана па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі населеных пунктаў. У згаданым выпадку, па інфармацыі кіраўніка ЖКГ, выдалілі дрэвы, якія стваралі небяспеку.
Нядаўна адна з бяроз пад напорам моцнага ветру не вытрымала і ўпала на праезную частку, ледзь не пашкодзіла аўтамабіль, што праязджаў па дарозе…
Канешне, любое выдаленне  зялёных насаджэнняў не праводзіц-ца без адпаведнага заключэння.
Па словах Андрэя Чайкоўскага, эколаг прадпрыемства пасля папярэдняга абследавання пацвердзіў неабходнасць выдалення дрэў і той  факт, што яно не прынясе шкоды тутэйшай экасістэме.
Начальнік участка добраўпарадкавання камунгаса Уладзімір Несцяровіч запэўніў, што вясной плануецца пачаць добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, дзе раслі выдаленыя дрэвы.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.