З узнагародай!

Граматай раённага выканаўчага камітэта за высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, добрасумленную працу
па ахове грамадскага парадку ўзнагароджаны першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама
Андрэй ГІЛЬ; оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі РАУС  Андрэй ЧАРАНКЕВІЧ.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за добрасумленную плённую працу, прафесіяналізм і ініцыятыву ў рабоце, значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Ляхавіцкага раёна, а таксама ў сувязі  з 50-годдзем  з дня нараджэння – дырэктар вучэбна-спартыўнай установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Ляхавіцкага раёна» Валянціна РУСАКЕВІЧ;
за ўклад у развіццё сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, эфектыўную работу ў органах дзяржаўнай улады і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння – старшыня Альхоўскага сельскага выканаўчага камітэта Вячаслаў КУЛАК