Татамі рассудзіць. Юныя ляхавіцкія дзюдаісты прынялі ўдзел у першынстве Брэсцкай вобласці па дзюдо

Юныя ляхавіцкія дзюдаісты прынялі ўдзел у першынстве Брэсцкай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2006 гадоў нараджэння, якое праходзіла 20 студзеня ў Баранавічах.

Рабяты вярнуліся з цэлым россыпам узнагарод. У вагавай катэгорыі 50 кілаграмаў першае месца заняў Мацвей Анікей. Таксама першым стаў Раман Бацкалевіч, але ўжо ў вагавай катэгорыі 60 кілаграмаў. На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Даніла Курловіч (вагавая катэгорыя 66 кілаграмаў) і Мікіта Пінчук (81 кілаграм). Другім у вагавай катэгорыі 90 кілаграмаў стаў Максім Маруцік.

Таксама з запаветнымі ўзнагародамі прыехалі і дзюдаісткі. Другія месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Аляксандра Байрашэўская, Аліна Байрашэўская і Дыяна Уласень. На трэцім месцы апынуліся Аляксандра Шчарбакова і Эмілія  Ксёнжык.

– Рабяты паказалі сябе нядрэнна на гэтых спаборніцтвах, але, безумоўна, ім ёсць куды імкнуцца, ёсць матывацыя працаваць, трэніравацца лепш і больш старанна, – гаворыць трэнер-выкладчык
СДЮШАР Віктар Богуш.

Дарэчы, Мацвей Анікей, Раман Бацкалевіч і Аляксандра Байрашэўская будуць адстойваць гонар Брэсцкай вобласці ў складзе зборнай на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пройдуць з 28 па 30 студзеня ў Мінску.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота з архіва Віктара БОГУША.