В Ляховичском районе на железнодорожном переезде столкнулись фура и грузовой поезд

26 студзеня ў 15.40 каля вёскі Ганчары, на 434-м кіламетры аўтадарогі Р-43 Крычаў-Слуцк-Івацэвічы, не размінуліся фура і грузавы цягнік.
Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель вялікагрузнага аўтамабіля “Івека” рухаўся ў бок Слуцка. Пры пад’ездзе да чыгуначнага перааезда не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, праехаў на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з грузавым цягніком.
Вадзіцель “івека” – 37-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці – для аказання меддапамогі дастаўлены ў Ляхавіцкую райбальніцу.
Бяспечны скорасны рэжым і павялічаная дыстанцыя перад наперадзе едучым транспартам , уважлівасць і выкананне правілаў манеўравання – асноўныя моманты, на якія вадзіцелю неабходна звяртаць падчас паездкі ў снегапад.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.