Падзея ў адзінстве стылю. Люты гэта года адзначыцца падзеяй адметнай і ў плане перспектыў, і ў плане падвядзення рэзультатыўнасці мінулай пяцігодкі

Люты гэта года адзначыцца падзеяй адметнай і ў плане перспектыў, і ў плане падвядзення рэзультатыўнасці мінулай пяцігодкі. Усебакова разгледзець асноўныя дасягненні ўжо з гістарычнага адрэзка і сказаць сваё важкае слова даверана самым актыўным, адказным, нераўнадушным лю-дзям. 11-12 лютага дэлегаты абмяркуюць асноўныя палажэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і накірункі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
– Важная падзея пацігоддзя, якая хутка збярэ прадстаўнікоў з усёй рэспублікі, вырашыць, з якімі планамі і мэтамі беларусы будуць развіваць, будаваць, уладкоўваць сваё далейшае жыццё. Важна зразумець, гэта наша народнае слова, наша важкае рашэнне, наш шлях, і яго выбіраем мы, жыхары сваёй краіны. Такая своеасаблівая форма народаўладдзя –
магчымасць і спосаб прыцягнуць як мага больш грамадзян для шырокага ўдзелу ў справах сваёй радзімы. Таму варта падключыцца ўсім і кожнаму, так, як, напрыклад, беларусы праявілі сябе падчас збору прапаноў і заўваг у галоўны дакумент краіны. Гэта яшчэ раз падцвярджае, што наша зацікаўленасць і жаданне вырашыць актуальныя пытанні высокія. Дзяржаўная ўвага пытанням сацыяльна-эканамічнай сферы заўсёды самая пільная. У цэнтры беларускай палітыкі – чалавек і якасць яго жыцця. Колькі фактаў сёння можна прывесці, каб упэўніцца, што мы рухаемся ў правільным накірунку: ствараем камфортнае жыццё для саміх сябе.
За мінулую пяцігодку нават толькі на Ляхавіччыне ўсяго і не пералічыш: газіфікацыя Русінавіч, абнаўленне медыцынскага абсталявання ў райбальніцы, будаўніцтва жылля, у тым ліку арэнднага, і вытворчых аб’ектаў, добраўпарадкаванне дарог (і гарадскіх, і вясковых), адкрыццё дома сямейнага тыпу… Увага ўсім і кожнаму: сямейная падтрымка, заўсёдная рука дапамогі маладым кадрам, грамадзянам пажылога ўзросту, прадстаўнікам сельскай гаспадаркі, дзелавой сферы. Канешне шмат над чым яшчэ нам працаваць, а для гэтага важна даведацца меркаванні, пажаданні саміх жа беларусаў. Упэўнена, усебеларускі народны сход паставіць у парадак дня пытанні грамадска-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай накіраванасці.
Прагучыць тое, што павінна гучаць, абмяркуюцца пытанні, што на этапе падрыхтоўкі ўзнялі беларусы падчас работ грамадскіх прыёмных, асабістых прыёмаў, сходаў, сустрэч з працоўнымі калектывамі, на прамых лініях. Толькі ў адзінстве жаданняў, нераўнадушша, актыўнасці, адказ-насці за сваю краіну і яе будучыню мы працягнем ствараць надзейную, моцную, стабільную дзяржаву, за якую нам перад нашымі дзецьмі не будзе сорамна.