Платформа для плённага заўтра

Люты гэта года адзначыцца падзеяй адметнай і ў плане перспектыў, і ў плане падвядзення рэзультатыўнасці мінулай пяцігодкі. Усебакова разгледзець асноўныя дасягненні ўжо з гістарычнага адрэзка і сказаць сваё важкае слова даверана самым актыўным, адказным, нераўнадушным лю-дзям. 11-12 лютага дэлегаты абмяркуюць асноўныя палажэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і накірункі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Віталій ТОЛКАЧ, настаўнік СШ № 2:
– Усебеларускі народны сход – выдатная магчымасць людзям розных прафесій, узростаў, інтарэсаў сабрацца разам і абмеркаваць тое, што хвалюе ўсіх і кожнага, каб вырашыць далейшы лёс краіны. Мы жывём у няпросты час, і важна, што год праходзіць пад знакам народнага адзінства. Грамадству неабходна вярнуць колішнюю згоду, памяркоўнасць. І менавіта адказ, як гэта зрабіць, знойдзецца, у тым ліку, падчас форумных дыскусій. Мы адзіная нацыя, і няважна, якіх чалавек прытрымліваецца поглядаў, галоўнае – захаваць наша адзінства. Гэта тэма мяне цікавіць як грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны.
Як педагог мяркую, што патрабуе далейшага ўдасканалення сістэма цэнтралізаванага тэсціравання. Неаднойчы абмяркоўваецца прапанова ўвесці адзіны нацыянальны экзамен. Таксама хацелася б, каб развівалася, пашыралася прафесійная адукацыя, якая добра сябе зарэкамендоўвае. Напрыклад, навучэнцы 10-11 класаў нашай школы могуць атрымліваць навыкі прафесіі, не адрываючыся ад атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, прычым бясплатна. Кожную суботу на працягу шасці гадзін яны атрымліваюць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі садавода і плодаагародніка. І гэта сапраўды добра, бо невядома, як складзецца лёс пасля заканчэння школы. Так, многія мараць адразу паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову, але не ва ўсіх гэта атрымаецца. Вось чаму неабходна падстрахоўка, платформа, якая супакойвала б: няма нічога страшнага ў тым, што не стаў студэнтам, у цябе ўжо ёсць прафесія.
Яшчэ адзін важны для мяне аспект – забяспечанасць маладых спецыялістаў жыллём. Канешне, зараз ёсць нямала магчымасцей яго атрымаць: арэнднае жыллё, індывідуальнае будаўніцтва, крэдытаванне. Але, магчыма, ёсць і іншыя варыянты атрымання моладдзю прэферэнцый у выглядзе бясплатнага жылля. Пры такім раскладзе маладыя людзі будуць з большым жаданнем заставацца працаваць у невялікіх гарадах і сельскай мясцовасці. Наяўнасць уласнага жылля, думаю, дапамагла б замацоўваць педагагічныя кадры.
Упэўнены, рашэнні прынятыя ўдзельнікамі форуму, паспрыяюць далейшаму канструктыўнаму палітычнаму, эканамічнаму, культурнаму развіццю нашай краіны, нададуць імпульс для якасна новага этапу ў развіцці Беларусі. Спадзяюся, што мае землякі-дэлегаты дастойна прадставяць Ляхавіччыну на Усебеларускім народным сходзе.