Збыту не быць.Па даных наркалагічнага кабінета райбальніцы, у Ляхавіцкім раёне на ўліку па катэгорыях «наркаманія», «таксікаманія» знаходзяцца сем грамадзян

Супрацьдзеянне распаўсюджанню наркаманіі – адзін з важных накірункаў работы па ўхіленні пагрозы для грамадскага парадку, дэмаграфічнай бяспекі і здароўя насельніцтва.
Па даных наркалагічнага кабінета райбальніцы, у Ляхавіцкім раёне на ўліку па катэгорыях «наркаманія», «таксікаманія» знаходзяцца сем грамадзян. У дачыненні іх пастаянна вядзецца аператыўная і прафілактычная работа.
Летась у раёне па накірунку дзейнасці наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі зарэгістравана два злачынствы, адно з якіх па факце збыту асабліва бяспечнага псіхатропнага рэчыва –
«мефедрону» ў лясным масіве, размешчаным паблізу вёскі Дарава-Чыж. Гэта злачынства з’яўляецца асабліва цяжкім, за ўчыненне якога прадугледжана крымінальная адказнасць па ч. 3
арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь (да 15 гадоў пазбаўлення волі).
Супрацоўнікі наркакантролю і крымінальнага вышуку праводзілі абследаванні медустаноў і аптэк, размешчаных на тэрыторыі раёна. Парушэнняў заканадаўства ў сферы легальнага абароту лекавых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы, не выяўлена.
У 2020 годзе выяўлена тры правапарушэнні па арт. 17.3 ч. 4 КоАП Рэспублікі Беларусь (з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, які абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць). Асоба, якая ўчыніла даныя правапарушэнні, прыцягнута да крымінальнай адказнасці па арт. 3282 КК Рэспублікі Беларусь (жыхар Ляхавіцкага раёна 1991 года нараджэння).
Супрацоўнікі РАУС праводзяць мерапрыемствы па выяўленні грамадзян, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, устанаўленні і спыненні дзейнасці віртуальных «наркамагазінаў», якія выкарыстоўваюць інтэрнэт для распаўсюджвання наркатычных і псіхаактыўных рэчываў. Вядуцца мерапрыемствы па выяўленні асоб, якія зай-маюцца распаўсюджваннем насення маку.
Пра вядомыя факты ўчынення злачынстваў па лініі наркакант-ролю просім паведаміць па кантактных тэлефонах:
8-033-640-95-96 (МТС) – старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС старшы лейтэнант міліцыі Котаў Дзмітрый Аляксеевіч;
102; 6-09-37 – АДС Ляхавіцкага РАУС ці ўчастковаму інспек-тару, які абслугоўвае ваш сельсавет.
Канфідэнцыяльнасць такіх паведамленняў гарантуецца.

Дзмітрый КОТАЎ,
старшы оперупаўнаважаны ГНіСГЛ РАУС.