Зваротаў менш, увагі больш

У Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці ў 2020 годзе паступіла
624 звароты, што менш у параўнанні з 2019 годам на 22 працэнты (або на 178 зваротаў).

Падчас праведзеных асабістых і выязных прыёмаў, прамых і гарачых тэлефонных ліній з прадстаўнікамі камітэта паразмаўлялі амаль трыста чалавек. Паступіўшыя звароты знаходзіліся на кантролі да канчатковага вырашэння пытанняў або прыняцця адпаведных мер, пры гэтым па асобных з іх пытанні вырашаліся ў максімальна кароткія тэрміны.
Найбольшая колькасць зваротаў грамадзян паступіла ад жыхароў Брэста, Баранавічаў, Пінска, Кобрынскага, Лунінецкага, Столінскага, Івацэвіцкага раёнаў.
Практычна трэць з паступіўшых у КДК зваротаў была звязана з дзейнасцю прадпрыемстваў і арганізацый. Пры гэтым прыведзеныя ў зваротах звесткі ў шэрагу выпадкаў знаходзілі сваё пацвярджэнне.
Нягледзячы на памяншэнне больш чым на трэць колькасці зваротаў па камунальна-бытавых пытаннях, актуальнасці сваёй яны не страцілі, а вынікі іх разгляду па-ранейшаму сведчаць аб маючых месца недахопах і нядбайнасцей у рабоце сістэмы органаў ЖКГ. Асабліва вострымі былі пытанні аплаты за прадастаўленыя ЖКП, утрымання і рамонту жыллёвага фонду і работы жыллёва-камунальных службаў.
Вынікі праведзеных Камітэтам у 2020 годзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у асобных арганізацыях сістэмы ЖКГ таксама сведчылі аб парушэннях як у рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, так і пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. 11 супрацоўнікаў даных прадпрыемстваў за дапушчаныя парушэнні прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Колькасць зваротаў, якія тычацца дзейнасці органаў выканаўчай улады, паменшылася практычна на трэць, разам з тым, вынікі право-дзімых Камітэтам кантрольных мерапрыемстваў па-ранейшаму сведчаць аб недастатковасці прымаемых выканаўчымі і распарадчымі органамі мер у рамках ажыццяўляемай работы па разглядзе зваротаў грамадзян і дэбюракратызацыі дзяржапарата.
Падчас разгляду звестак, выкла-дзеных у зваротах, якія паступілі і знаходзіліся на кантролі ў Камітэце, а таксама пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем заканадаўства аб зваротах у 2020 годзе праведзены 28 праверачных мерапрыемстваў.
Па выніках разгляду зваротаў  21 службовая асоба і восем юрыдычных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў і прад’яўлена прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды на агульную суму 59605,71 рубля,74 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку тры службовыя асобы вызвалены ад займаемых пасадаў, узбуджана адна крымінальная справа.

КДК Брэсцкай вобласці.