Актывісты БРСМ арганізоўваюць культурнае і спартыўнае жыццё маладых ляхавічан

У штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт даручыў стварыць новую сістэму выяўлення таленавітай моладзі і яе вылучэння на значныя пазіцыі, у тым ліку ў дзяржапараце.
Яшчэ падчас 41 з’езда Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў 2011 годзе Прэзідэнт засяродзіў ўвагу на тым, што моладзі неабходна не толькі разлічваць на дапамогу дзяржавы, але актыўна імкнуцца да самарэалізацыі, дабівацца жыццёвых поспехаў, што БРСМ павінен стаць кадравым рэзервам для ўсёй нашай краіны. І мы, моладзь, не сядзім на месцы, а прымаем актыўны ўдзел у шматлікіх важных справах, стараемся апраўдаць надзеі, якія дзяржава ўскладае на нас.
Дзяржава ж клапоціцца пра маладое пакаленне, пра тое, каб юнакі і дзяўчаты змаглі самарэалізавацца, у тым ліку прафесійна. Маладым спецыялістам пасля заканчэння навучальнай установы гарантавана не толькі першае месца працы, але і шэраг іншых бонусаў, пачынаючы ад выплаты аднаразовай дапамогі да права на атрыманне льготных крэдытаў для набыцця маёмасці, калі размеркаванне атрымана не па месцы жыхарства бацькоў. Сёння моладзі, якая працуе ў нашым раёне, давяраюць вытворчыя лініі, важныя ўчасткі работы, назначаюць на адказныя пасады. Сталі традыцыйнымі штогадовыя сустрэчы кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, падчас якіх вядзецца канструктыўны дыялог, вырашаюцца актуальныя пытанні.
Актывісты БРСМ — ініцыятары і арганізатары новаўвядзенняў у грамадскім, культурным і спартыўным жыцці маладых ляхавічан, правядзенні вольнага часу. Бээрэсэмаўскія лідары ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам прадпрыемстваў і арганізацый клапоцяцца пра камфортныя і бяспечныя ўмовы працы работнікаў, пра магчымасці прафесійнага росту. Зарэкамендавалі сябе аўтарытэтнымі спецыялістамі сакратары пярвічак Таццяна Ланец (малочны завод), Ганна Тупік (райветстанцыя), Дзмітрый Багушэвіч (ільнозавод), Яўгенія Бацкалевіч (ПМС), Андрэй Чаранкевіч (РАУС), Юлія Дабравольская (ДП «Нача»), Яўгеній Собаль (аблпсіхбальніца «Крывошын»).
З мэтай прыцягнення моладзі да вырашэння задач сацыяльна- эканамічнага развіцця рэгіёна, садзейнічання фарміраванню ў маладзёжным асяроддзі дзелавых інавацый і ініцыятыў райкам арганізаваў раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Работа ўдзельніцы праекта настаўніцы СШ №2 г. Ляхавічы Таццяны Маслоўскай адзначана дыпломам і падзякай абласнога камітэта БРСМ.
Стартаваў на Брэстчыне і працягнецца да 15 верасня праект «уКЛЮЧайся!». Ён накіраваны на стварэнне ўмоў для актыўнага прыцягнення маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года ў прадпрымальніцкую дзейнасць. Для іх будуць арганізаваны заняткі па асновах планавання бізнесу, абмеркаванні пытанняў, звязаных з удзелам юнакоў і дзяўчат у эканамічных працэсах краіны.
Ларыса ЮШКЕВІЧ,
першы сакратар РК БРСМ.

One thought on “Актывісты БРСМ арганізоўваюць культурнае і спартыўнае жыццё маладых ляхавічан

  • 28/04/2013 в 09:19
    Permalink

    Спасибо за нахлынувшие воспоминания. Как будто и не было этих 30 лет, мне 16 лет и я читаю статью в Знамени юности (была такая газета). А говорят, все течет и меняется. Спасибо. А еще спорили здесь, на страницах , что в нашем городе заняться нечем молодежи. А тут оказывается, все бурлит. Молодцы. Еще раз спасибо за статью.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *