28 апреля — Всемирный день охраны труда

Прыцягненне ўвагі грамадскасці да маштабных праблем вытворчага траўматызму і звязаных з работай хвароб — асноўная мэта Сусветнага дня аховы працы, які адзначаецца 28 красавіка.
У нашым раёне створана мабільная група з прадстаўнікоў наглядна-кантрольных органаў для аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў гэтых пытаннях. З пачатку года ў правераных арганізацыях і на будаўнічых аб’ектах выяўлена 157 парушэнняў тэхнікі бяспекі працы, накіравана ў пракуратуру 18 рэкамендацый па арганізацыях, у якіх гэтыя недапрацоўкі найбольш значныя. У сакавіку інспектары Брэсцкага аб’яднання прафсаюзаў, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў АПК праводзілі сумесныя рэйды на торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі», СВК «Востраў-Агра», ЗАТ «Белпрампрыбор», завод «Металапластмас», кансервавы завод, ДРБУ-200, ПМС. Выяўлены аднатыпныя парушэнні. Работнікі не забяспечваюцца неабходнымі сродкамі абароны, на некаторых прадпрыемствах іх і ўвогуле не прымяняюць — працуюць без будаўнічых касак, ахоўных паясоў; выкарыстоўваюцца драўляныя лесвіцы, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і г.д.
Выяўленыя ўпушчэнні сведчаць, што кіраўнікі і адказныя асобы не надаюць належнай увагі пытанням аховы працы. У першую чаргу іх павінен кантраляваць інжынер па ахове працы. Па-ранейшаму гэта пасада застаецца вакантнай у СВК «Дарава». Не поўнасцю ўкамплектаваны штат спецыялістаў у СВК «Жарабковічы», лясгасе, ПМК-13. Нягледзячы на прафілактычныя мерапрыемствы, у мінулым годзе ў раёне не ўдалося пазбегнуць выпадкаў вытворчага траўматызму: іх зарэгістравана 11 — 2 са смяротным зыходам, 4 — з цяжкім. Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў — парушэнне пацярпелымі патрабаванняў інструкцый па ахове працы і невыкананне іх службовымі асобамі.
Традыцыйным у раёне стаў агляд- конкурс на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму. З году ў год сярод пераможцаў — райбальніца, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, малочны завод.
Забеспячэнне канстытуцыйных гарантый работніка на бяспечную працу і здаровыя ўмовы патрабуе сур’ёзнай паўсядзённай работы і кіраўнікоў, і адказных асоб. Але і самі працаўнікі не павінны ў гэтым быць абыякавымі.
… Адным словам, коску ў загалоўку гэтай заметкі трэба ставіць па правілах бяспекі.
Мікалай БУРБУЦЬ,
загадчык сектара
ўпраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне
райвыканкама.

Фота http://oldteam.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *