Рэабілітацыя з ільготамі. Па панядзелках і серадах у Ляхавіцкім раёне прадаўжаюць працаваць грамадскія прыёмныя

Па панядзелках і серадах у нашым раёне прадаўжаюць працаваць грамадскія прыёмныя. Яны своеасаблівы індыкатар праблем і пытанняў, што хвалюць землякоў.

– Я пенсіянерка, нядаў-на перахварэла на кара-навірусную інфекцыю. Чула, што пэўным катэгорыям грамадзян можна прайсці пасля хваробы рэабілітацыю ў санаторыях. Як гэта зрабіць? – Так прагучала адно з пытанняў, што паступілі ў мінулую сераду ў грамадскую прыёмную, дзе на гэты раз дзяжурыла спецыяліст па аздараўленні Ляхавіцкага раёна Валянціна Юрлевіч.
– Пажылыя грамадзяне і людзі з хранічнымі хваробамі цяжэй пераносяць каранавірус, і ім патрабуецца больш сіл і часу для выздараўлення. Дзяржава паклапацілася пра іх і прадаставіла магчымасць бясплатна ці па льготным кошце, прычым без чаргі, атрымаць пуцёўку ў санаторый. Цяпер права на пазачарговае санаторна-курортнае лячэнне, але не менш, чым праз месяц пасля выздараўлення, маюць ветэраны працы і інваліды І і ІІ груп, якія перанеслі пнеўманію, асацыяваную з каранавірусам. Для інвалідаў І і ІІ груп рэабілітацыя бясплатная. Тыя, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, аплачваюць толькі 10-15 працэнтаў ад кошту пуцёўкі. Напрыклад, калі поўны кошт 18-дзённай пуцёўкі 740 рублёў, то пенсіянер, які перахварэў каранавіруснай пнеўманіяй, заплаціць ад 74 да 111 рублёў – у залежнасці ад памеру пенсіі, – тлумачыць Валянціна Юрлевіч.
Для атрымання льготнай пуцёўкі неабходна звярнуцца ў раённае прадстаўніцтва па аздараўленні з заявай, медыцынскай даведкай аб стане здароўя з указаннем звестак аб перанесенай каранавіруснай пнеўманіі, копіяй працоўнай кніжкі, пенсійнага пасведчання ці пасведчання інваліда.
Яшчэ адна закранутая тэма датычылася атрымання пуцёўкі на аздараўленне дзіцяці ў суправаджэнні аднаго з бацькоў.
Пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў да санаторна-курортнага лячэння (хваробы органаў дыхання, стрававання, нервовай і касцёва-мышачнай, эндакрыннай сістэм, скураныя хваробы) і адсутнасці супрацьпаказанняў права на пуцёўку маюць непаўналетнія ва ўзросце ад трох гадоў. Пуцёўка выдаецца за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту – для людзей яна бясплатная. Яе можна атрымаць па месцы працы аднаго з бацькоў, а ў нашым прадстаўніцтве –індывідуальным прадпрымальнікам і непра-цуючым грамадзянам. Бацькі абавязкова павінны звярнуцца да ўчастковага педыятра, які выпіша медыцынскую даведку пра стан здароўя дзіцяці. Акрамя таго, патрэбна прадаставіць даведку з месца працы маці ці бацькі пра невыдзяленне пуцёўкі на гэта дзіця ў бягучым годзе.
Дарэчы, па словах Валянціны Юрлевіч, адны з самых запатрабаваных тураў, калі ў санаторый дзіця едзе разам з маці ці бацькам. Такое дзіцячае аздараўленне бясплатнае, а дарослы аплачвае 15 працэнтаў ад кошту пуцёўкі.
Таксама Валянціна Юрлевіч удакладніла, што пакуль пуцёўкі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса выдаюцца толькі ў здраўніцы, што знаходзяцца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Галіна КАНЬКО.