Не заўважыў…У Ляхавічах вадзіцель збіў дарожны знак і паехаў далей

У аператыўна-дзяжурную часць РАУС пателефанавалі з паведамленнем, што каля магазіна “Санта” па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Ляхавічах невядомы збіў дарожны знак “Саступі дарогу”. Вадлзіцель з месца ДТЗ паехаў.
У выніку пошукавых мерапрыемстваў устаноўлена, што вінаваты ў аварыі жыхар г. Ліда 1999 г.н., які дастаўляў тавар у магазін.На парушальніка ПДР складзены два адміністрацыйныя пратаколы.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.