У кроку ад золата. На абласных Алімпійскіх днях моладзі па дзюдо каманда ляхавіцкіх спартсменаў заваявала «серабро»

Напрыканцы мінулага тыдня прайшлі абласныя Алімпійскія дні моладзі па дзюдо. Юных аматараў японскага баявога мастацтва пад сваім дахам сабраў Брэсцкі фізкультурна-спартыўны комплекс «Дынама».

Паспрачацца ў схватках за ўзнагароды сабраліся сем каманд – больш за 120 удзельнікаў з Брэста, Кобрына, Баранавічаў, Ляхавічаў, Драгічына, Івацэвічаў і Камянца.

Сваіх падапечных падтрымлівалі трэнеры-выкладчыкі СДЮШАР г. Ляхавічы Віктар Богуш і Рашыд Байрашэўскі.

Ляхавіцкія спартсмены заваявалі россып узнагарод. Аляксандра Шчарбакова і Аліна Байрашэўская сталі першымі ў сваіх вагавых катэгорыях, Эмілія Ксёнжык і Дзіяна Уласень занялі другое месца.

Сярод юнакоў месцы размеркаваліся наступным чынам. Першым у сваёй вагавай катэгорыі стаў Максім Рахманец, другое месца ў Мікіты Пінчука і Арцёма Туровіча, на трэцюю прыступку п’едэстала падняліся юныя дзюдаісты Мацвей Анікей і Ілья Пінчук.

Па выніках камандных спаборніцтваў ляхавічане занялі другое месца, крыху саступіўшы барцам з Брэста. Трэцяе месца заняла каманда з Кобрына.

– Ляхавічане на спабор-ніцтвах выступілі годна, гэта добры вынік. Не ўсе рабяты падняліся на п’едэстал, але іх выступленні пры-неслі каштоўныя ачкі для каманды. Спадзяюся, на-шы падапечныя з вялікім энтузіязмам працягнуць трэніроўкі, – гаворыць трэ-нер-выкладчык СДЮШАР Віктар Богуш.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота з архіва Віктара Богуша.