Хлопцы – не промах. У Ляхавіцкай СДЮШАР прайшла гульня чэмпіянату Брэсцкай вобласці па міні-футболе

У мінулую нядзелю ў Ляхавіцкай СДЮШАР прайшла гульня чэмпіянату Брэсцкай вобласці па міні-футболе.

Гонар Ляхавіччыны адстойваў «Ляхавіцкі волат». Сапернікам ляхавічан стаў ганцавіцкі «Меліяратар». Гульня выдалася цікавай і напружанай. І хоць лік не на нашу карысць – 3:2, ляхавіцкія футбалісты паказалі дастойную гульню.

Зусім хутка «Ляхавіцкі волат» сустрэнецца ў футбольных баталіях з камандай з Баранавічаў і згуляе некалькі матчаў на выездзе.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.