ФАКТ-ЭКСПРЭС-НАВІНЫ

ЯНЫ НАБЛІЖАЛІ ПЕРАМОГУ. Гэтымі днямі ветэраны Ляхавіччыны  атрымліваюць юбілейныя медалі “65 год Вялікай Перамогі”. Больш падрабязна – у наступным нумары “ЛВ”.

СТАЎКА РЭФІНАНСАВАННЯ. Праўленне Нацыянальнага банка знізіла стаўку рэфінансавання з 13 да 12,5 працэнта гадавых. Гэтае змяненне накіравана на павышэнне даступнасці крэдытаў.

ДАРОЖНАЯ-СЛУЖБОВАЯ  ТРАГЕДЫЯ. За апошнія дні ў раёне адбылося 2 аварыі з удзелам службовых аўтамабіляў. Начальнік АДАІ Юрый Малевіч расказаў, што15 красавіка на вуліцы Заводскай у вёсцы Тухавічы вадзіцель ПУП “Кааптранс” на службовым аўтамабілі ГАЗ пры выкананні манеўра павароту каля магазіна наехаў на 5-класніка мясцовай школы. Хлопчык з траўмамі дастаўлены ў Баранавіцкую гарбальніцу.

Удзень 19 красавіка ДТЗ адбылося на аўтадарозе Гарадзішча – Ганцавічы каля вёскі Мядзведзічы. На за-кругленні дарогі вадзіцель не спра-віўся з кіраваннем аўто, і службовая “Волга”, за рулём якой быў дырэктар Ганцавіцкай аўтабазы, з’ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам. Мужчына з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў ЦРБ.

АДАІ ІНФАРМУЕ. З 20 па 30 красавіка на тэрыторыі Брэстчыны будзе праходзіць комплекс спецыяльных мерапрыемстваў “Вучэбны аўтамабіль”, падчас якога будзе ўзмоцнены нагляд за транспартам, што выкарыстоўваецца для навучання курсантаў ваджэнню.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *