Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ляхавіцкага райвыканкама: Усебеларускі народны сход – падзея нумар адзін у Беларусі

Ніна ПРЫХАЧ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
– Усебеларускі народны сход – падзея нумар адзін у Беларусі, якая вызначыць жыццё краіны ў наступныя пяць гадоў. Сімвалічна, што праходзіць ён у Год народнага адзінства. Сацыяльная стабільнасць у грамадстве і павышэнне дабрабыту грамадзян магчымы дзякуючы не толькі якаснаму росту эканомікі, нарошчванню сацыяльнага капіталу, стварэнню камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі, але і пры зладжанасці, старанні, нераўнадушнасці кожнага з нас. Гэта думка гучала падчас многіх выступленняў.
Уважліва, удумліва слухала выказаныя погляды і меркаванні. Важна, што ў цэнтры дзяржаўнай палітыкі галоўным застаецца чалавек з яго патрэбамі, інтарэсамі і магчымасцямі.
Чаканні і мэты сёння ва ўсіх адзіныя – мір, згода і стабільнасць у грамадстве. Асаблівае гучанне набывае значэнне слоў
«Радзіма» і «патрыятызм», адпаведна, і патрабаванні да кожнага – юнакоў і дзяўчат, працаўнікоў і кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый – шчырая грамадзянская пазіцыя, зацікаўленасць у справе, павага да нацыянальнай спадчыны, культуры свайго народа. Арыенцірам у далейшай рабоце для мяне, ідэолага, сталі словы Прэзідэнта пра неабходнасць захавання традыцый і каштоўнасцяў, што дазваляюць беларусам заставацца нацыяй. Кіраўнік краіны акцэнтаваў увагу на абароне гістарычнай памяці, пытаннях адукацыі і культуры. Ён адзначыў, што іх вырашэнне вызначае адзін з галоўных накірункаў дзяржаўнай палітыкі і захаванне пераемнасці.