15 лютага ў Ляхавічах адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Збор у 10.00 каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам на перакрыжаванні вуліц Леніна і Кальцавой.
Пасля ўскладання вянка да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам – канцэртная праграма ў ГДК. Яшчэ адна традыцыя – наведванне магіл загінулых і памерлых воінаў-інтэрнацыяналістаў.