Напярэдадні выхадных на Ляхавіччыне ўмовы надвор’я «паспрыялі» дарожным здарэнням

Напярэдадні выхадных на Ляхавіччыне ўмовы надвор’я «паспрыялі» дарожным здарэнням.


12 лютага ў 12.40 зарэгістравана ДТЗ у Ляхавічах па завулку Пушкіна. Устаноўлена, што вадзіцель аўтобуса няправільна выбраў бакавы інтэрвал руху пры раз’ездзе з сустрэчным аўтамабілем «Рэно». Транспартны сродак атрымаў нязначныя пашкоджанні. За рулём аўтобуса знаходзіўся баранавічанін 1983 г. н.
Падобнае ДТЗ адбылося і ў тальмінавіцкім напрамку. Там не размінуліся грузавы аўтамабіль і легкавушка. Грузавік належыць адной з арганізацый раёна. Людзі ў аварыі не пацярпелі.


Днём 13 лютага на 185-м кіламетры аўтадарогі Р-91 Баранавічы – Асіповічы, недалёка ад вёскі Адахаўшчына, не раз’ехаліся дзве машыны. Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля «Фіят» няправільна выбраў бяспечную дыстанцыю да наперадзе ідучага «Опеля», у выніку машыны сутыкнуліся.
Людзі ў аварыі не пацярпелі, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вінаваты ў ДТЗ  жыхар г. Баранавічы 1978 г. н. У дачыненні абодвух вадзіцеляў складзены пратаколы, бо яны не мелі допуску да ўдзелу ў дарожным руху. А вінаваты ў аварыі прыцягнуты да адказнасці і за няправільна выбраную дыстанцыю руху.

Аляксандр АНІКЕВІЧ,  старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.