Закладка з правіламі. У Начаўскай СШ гаварылі пра электрабяспеку

Сёння немагчыма ўявіць жыццё без электрапрыбораў. Аднак яны забяспечваюць не толькі зручны побыт ці адпачынак – пры няправільным абыходжанні могуць быць небяспечнымі.

«Прафілактыка дзіцячага электратраўматызму» – тэма размовы інспектара Ляхавіцкай раённай энергагазінспекцыі Андрэя Козела з навучэнцамі Начаўскай СШ. Ён нагадаў школьнікам правілы электрабяспекі і паводзін у быце. Напрыклад, нельга брацца за правады мокрымі рукамі, карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі, прасам і г. д.
Забараняецца выцягваць вілку з разеткі за провад, датыкацца да абарваных правадоў і тых, якія ляжаць на зямлі. А каб правілы электрабяспекі заўсёды былі ў памяці рабят – ім у падарунак закладкі па адпаведнай тэме.

Святлана МАШЭЙ,   намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай
рабоце Начаўскай СШ.