Вайна ў лёсе маёй сям’і, вайна ў лёсе маёй зямлі

Да 65-годдзя Вялікай Перамогі рэдакцыя “ЛВ”, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, аддзел адукацыі  райвыканкама і райкам ГА БРСМ аб’яўляюць конкурс сачыненняў-эсэ “Вайна ў лёсе маёй сям’і.  Вайна ў лёсе маёй зямлі”.

Мы запрашаем старшакласнікаў школ горада і раёна, навучэнцаў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа паразважаць на прапанаваную тэму, расказаць гісторыю сваёй сям’і ў кантэксце акрэсленай тэмы,  падзяліцца з намі сваімі думкамі і меркаваннямі.

Работы з паметкай “На конкурс” неабходна дасылаць на адрас “ЛВ” (г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3) ці прыносіць непасрэдна ў рэдакцыю (Дом Саветаў, 4-ы паверх, кабінеты 402, 425).

Апошні дзень падачы работ у рэдакцыю – 26 красавіка.

Лепшыя сачыненні плануецца размясціць у святочным нумары “ЛВ”, а іх аўтары будуць адзначаны ўзнагародамі аддзела адукацыі, раённай арганізацыі “Белая Русь” і райкама БРСМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *