Віншаванні прымае беларуская мова. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова лічыцца адной з самых мілагучных і прыгожых у свеце. А які скарб у руках нашчадкаў: народныя песні, літаратурныя творы, прыказкі, прымаўкі…

Вольга ПЛЯШЭВІЧ, дырэктар раённай цэнтра-лізаванай бібліятэчнай сістэмы:

– Па-сапраўднаму ўлюбілася ў родную мову яшчэ ў школе: з захапленнем чытала творы беларускіх аўтараў, рыхтавалася да іспытаў па мове. Лічу, што ніхто не павінен забываць пра свае карані і продкаў, мова якіх перадае нам не толькі культуру, але і асаблівае стаўленне да свету і людзей. Хацелася б, каб усю моўную спадчыну, якая дасталася нам, нашы дзеці і ўнукі захавалі і прымножылі.

Штогод у бібліятэках праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, прысве-чаныя роднай мове. У гэтую нядзелю ў купалаўцы будзе працаваць літаратурная альтанка «Пап’ем кваску – паразмаўляем па-беларуску».

Святлана ЖУЧЭНЯ, загадчык агранамічнага аддзялення аграрнага каледжа, выкладчык беларускай мовы і літаратуры:

– Любоў да роднай мовы ў маім сэрцы «пасяліла» мой школьны настаўнік Святлана Станіславаўна Макоўская. Заўсёды выклікала захап-ленне тое, з якім трапятаннем яна ставілася да мовы, як старалася ўлюбіць у свой прадмет. Урокі праходзілі незаўважна: яна кожны раз старалася прыўнесці нешта цікавае, падыходзіла да падачы матэрыялу з гумарам.

Назаўжды ў памяці засела фраза «Пакуль жыве мова – жыве народ». Любоў да беларускай мовы стараемся культываваць і ў нашых навучэнцаў. Штогод пра-водзім тэматычныя ме-рапрыемствы, прысве-чаныя беларускай мове, памяці класікаў літаратуры, ладзім тэатральныя прадстаўленні народных святаў: Саракі, Каляды, Масленіца. У гуртку «Спадчына» рыхтавалі праект «Славутыя імёны Ляхавіччыны»: збіралі матэ-рыялы пра знакамітых землякоў рэжысёра Міхаіла Пташука і пісьменніка Алеся Бадака.

На дапамогу прыходзяць і сучасныя тэхналогіі: стараемся рыхтаваць для дзяцей прэзентацыі, шукаем відэаролікі на роднай мове, складаем для навучэнцаў у інтэрнэт-прасторы спіс літаратурных твораў, крытычных артыкулаў на беларускай мове.

Прыемна, што родную мову рабяты могуць пачуць не толькі на ўроках мовы і літаратуры. Некаторыя выкладчыкі каледжа спрабуюць весці заняткі на беларускай мове. Напрыклад, гісторыю Бела-русі, якую выкладае Ірына Прыступа-Юнік, рабяты вывучаюць на роднай мове.
Да Дня роднай мовы ў гэтым годзе мы падрыхтавалі мерапрыемства «Каб родная мова гучала» . Выкладчыкам і навучэнцам у гэты дзень будзе прапанавана праводзіць заняткі, весці канспекты, адказваць і размаўляюць паміж сабой па-беларуску.

Ірына КУЗЬМІЧ.