Пра задачы і шляхі вырашэння. Дэлегаты УНС дзеляцца з землякамі сваімі ўражаннямі

VI Усебеларускі народны сход праходзіў на мінулым тыдні. Аднак і сёння актыўна прадаўжаецца яго  абмеркаванне ў калектывах, ідзе абмен думкамі. Дэлегаты раз’ехаліся, каб на месцах падзяліцца з землякамі сваімі ўражаннямі, расказаць пра задачы і разам выпрацаваць шляхі іх вырашэння.

«Ключавыя аспекты  VI Усебеларускага народнага сходу» – гэта
тэма стала асноўнай падчас работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія ў мінулы чацвер раз’ехаліся па розных прадпрыемствах, установах і арганізацыях Ляхавіцкага раёна.
Свае думкі і меркаванні пра важны для ўсёй краіны форум пяцігоддзя выказвалі не толькі непасрэдныя ўдзельнікі сходу – дэлегаты, якія прадстаўлялі Ляхавіччыну, але і кіраўніцтва раёна.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз, адзін з дэлегатаў VI Усе-
беларускага народнага сходу, сустрэўся з калектывам КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Кіраўнік раёна адзначыў прадстаўнічасць дэлегатаў і гасцей сходу, падкрэсліў, што побач з вышэйшымі службовымі асобамі дзяржавы, членамі Урада, кіраўнікамі дзяржорганаў і арганізацый у зале былі рэлігійныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі навукі, культуры, мастацтва, спорту,
лідары палітычных і грамадскіх арганізацый, завадчане, аграрыі, настаўнікі, урачы… І гэта глыбока сімвалічна, што ў Год народнага адзінства разам сабраліся прадстаўнікі асноўных канфесій і нацыянальнасцей, розных палітычных поглядаў і сацыяльнай прыналежнасці.
– Вызначаны асноўныя накірункі развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку, з прыняццем  рэзалюцыі работа толькі пачалася. Узнятыя на сходзе тэмы – эканамічныя, сацыяльныя, якія закранаюць падзеі ўнутры і вызначаюць знешнепалітычны курс нашай дзяржавы –
сапраўды важныя, актуальныя і датычацца кожнага з нас. Пастаўлены задачы і ў сферы ЖКГ.
І часу на раскалыхванне няма. Ужо сёння трэба кожнаму пачынаць з  сябе, – адзначыў Мікалай Мароз.
Таксама падчас сустрэчы былі абмеркаваны вынікі работы Ляхавіцкай ЖКГ за мінулы год, вызначаны прыярытэты на бліжэйшую перспектыву. У мерапрыемстве прыняў удзел генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога УП «Упраўленне ЖКГ» Аляксандр Максімчук, які, дарэчы, быў дэлегатам  V Усебеларускага народнага сходу.


Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў галоўным форуме пяцігоддзя з работнікамі Падлескага вучэбна-педагагічнага комплексу падзяліўся першы сакратар райкама ГА БРСМ Сяргей Сініла. Ён у гэты дзень працаваў у складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.